дзеньволі Medialar

Instagram photo 2017-07-31 06:37:15

31 July 06:37:15
Бывайце, вялікія вокны з відам на праспект Незалежнасці! Усё, @artsiadziba і @symbalby пераехалі з ГЦ Маскоўска-Венскі . Цяпер мы знаходзімся на праспекце Машэрава 18 і нашыя, крыху меншыя, але ў большай колькасці вокны глядзяць з першага паверха, але ўжо на іншы праспект. Крыху сумна, зразумела, развітвацца з месцам з такімі вокнамі і гісторыяй нашага трохгадовага жыцця за імі. Тут ствараўся symbal.by і трэнд на вышыванкі і вышымайкі, тут нараджаліся ідэі, якія потым станавіліся яскравымі фэстамі, акцыямі і рознымі мерапрыемствамі, тут пабывалі тысячы людзей, якія, спадзяюся, адсюль выходзілі крышачку большымі і іншымі беларусамі. Пад гэтымі вокнамі #25сакавіка білі і саджалі беларусаў у аўтазакі і турмы, а
#3ліпеня ішлі святочныя парадныя танкі. Тут мы рабілі нашую маленькую справу для вялікай Беларусі. Цягам некалькіх тыдняў мы канчаткова скончым рамонты на Машэрава 18 і запросім вас у нашыя новыя дзве кропкі пазітыўнага беларускага жыцця на мапе Мінска. PS: мы на Машэрава 18 ужо працуем, мяне шукайце там, але працуем у тэставым фармаце і не на ўсю моц. #artsiadziba #symbalby #вышымайка #пагоняпобач #беларускаястужка #дзеньвышыванкi #бчбмабіль #нашамова #25sakavika #дзеньволі

Instagram photo 2017-04-10 07:37:54

10 April 07:37:54
Кіраўнік «Арт-сядзібы» і Symbal.by Павал Белавус выйшаў на волю пасьля 15 сутак зьняволеньня. Пад СІЗА на завулку Акрэсьціна яго сустракалі тры дзясяткі чалавек. Белавус быў затрыманы разам зь цяжарнай жонкай 26 сакавіка — яны праходзілі міма Кастрычніцкай плошчы, дзе адбывалася стыхійная акцыя салідарнасьці з затрыманымі на Дзень волі. Жонку неўзабаве адпусьцілі, Белавуса ж асудзілі за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

Instagram photo 2017-03-29 01:50:36

29 March 01:50:36
Уздымаем сцяг назад! Пасля хапуна на Дзень Волі, што адбываўся ў раёне плошчы Якуба Коласа, Андрэй Асмалоўскі ўзняў забраны амапаўцамі сцяг са словамі «Уздымаем сцяг назад». Відэа стала вельмі папулярным у інтэрнэце. Фраза зрабілася лозунгам, а цяпер і плакатам. http://nn.by/?c=ar&i=188093
#бчб #дзеньволі #belarus #беларусь #by #vscominsk #минск #instaminsk #instabelarus #belinsta #жывебеларусь #grodno #гродно #harodnia #instavitebsk #витебск #brest_by #брест #mogilev #гомель #gomel #homiel #brest #nnby

Instagram photo 2017-03-28 23:59:00

28 March 23:59:00
І ми продовжуєм нести свій прапор, а не хрест... Я солідарний з білорусами, а ти? Якщо твої права порушують не мовчи! Виходь на вулицю
#зихищайсвоїправа Якщо не ти то, хто їх захистить? #ПраваЛюдини #HumanRights #протест #акція #демонстрація #мітинг #Мінськ #ДзеньВолі #Білорусь #Львів #Україна #дармоїди #фрі #friua #ратуша #ПлощаРинок